Малдова атрымае ў падарунак ад Беларусі трактары і МАЗы

Пяць трактароў МТЗ-82 і дзве камунальныя машыны МАЗ будуць накіраваныя ў Малдову ў бліжэйшыя некалькі дзён.
Sputnik

МІНСК, 10 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне накіраваць у Малдову на бязвыплатнай аснове трактары і камунальную тэхніку. Адпаведнае распараджэнне "Аб аказанні дапамогі Рэспубліцы Малдова" было падпісана кіраўніком дзяржавы 9 красавіка, паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

У адпаведнасці з дакументам, Малдова атрымае пяць новых беларускіх трактароў МТЗ-82, а таксама дзве камунальныя машыны, вырабленыя на Мінскім аўтамабільным заводзе.

Як адзначылі ў прэс-службе, гэты крок накіраваны на ўмацаванне беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва і далейшага развіцця адносінаў паміж дзвюма краінамі ў духу традыцыйнай дружбы і ўзаемадапамогі.

Беларускі лідар плануе наведаць Малдову з афіцыйным візітам 18 красавіка.

Нагадаем, што сельскагаспадарчая тэхніка ўжо падавалася раней у якасці падарунка: падчас візіту Лукашэнкі ў Грузію ў сакавіку ён прывёз прэзідэнту краіны Георгію Мпргвелашвілі малагабарытны трактар BELARUS-152.