Акадэмія кіравання навучыць чыноўнікаў адказваць на каверзныя пытанні

У навучальнай установе таксама будуць рыхтаваць супрацоўнікаў, якія ў будучым павінны перайсці на працу ў прэс-службы дзяржаўных органаў.
Sputnik

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Акадэмія кіравання пры прэзідэнце Беларусі навучыць прадстаўнікоў улады трымацца перад тэлевізійнай камерай, распавёў рэктар навучальнай установы Марат Жылінскі.

Лукашэнка: людзі стаміліся ад інфармацыйнай памыйніцы ў сусветнай павуціне

Паводле яго слоў, на базе ВНУ будзе створана студыя, у сценах якой чыноўнікі будуць ўдасканальвацца ў навыках публічных выступаў, ўменні трымацца перад камерай, а таксама адказваць на каверзныя пытанні.

"Вы ведаеце, што ёсць пэўныя праблемы ў гэтай плоскасці", — канстатаваў Жылінскі.

Акадэмія кіравання пачала рэалізацыю праекта "Шлях да поспеху", які закліканы падтрымаць кар'еру таленавітай моладзі ў медыйнай сферы.

Жылінскі распавёў, што з перспектыўнага кадравага рэзерву краіны былі адабраныя трыццаць маладых спецыялістаў. Яны падрыхтуюць і абароняць ўласныя праекты для рэалізацыі ў медыясферы.

"Па сутнасці, гэта тыя хлопцы і дзяўчаты, якіх мы ў далейшым будзем рэкамендаваць на працу ў прэс-службах, структурах мас-медыя", — лічыць кіраўнік прэзідэнцкай акадэміі.

Раней на сустрэчы з журналістамі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што прадстаўнікі ўлады павінны навучыцца зносінам са сродкамі масавай інфармацыі. Беларускі прэзідэнт заявіў, што, калі ён даведаецца пра выпадкі непрадастаўлення чыноўнікамі інфармацыі, неабходнай журналістам, такога чыноўніка будуць мяняць.

"Таму што другі раз будзе вельмі балюча для яго", — канкрэтызаваў кіраўнік дзяржавы.