З IT-акцэнтам: сёння стартуе Belarus Fashion Week

Арганізатары тыдня моды распавялі, як аб'яднаць моду з блокчэйнам.
Sputnik

МІНСК, 11 кра — Sputnik. Belarus Fashion Week — Беларускі тыдзень моды — стартуе сёння ў Беларусі і працягнецца да 15 красавіка. Удзел у модным мерапрыемстве прымуць больш за трыццаць дызайнераў.

У спробе не адстаць ад сусветных тэндэнцый, арганізатары вырашылі ўразіць не толькі моднымі, але і тэхналагічнымі тэндэнцыямі. У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлена платформа Fashion Tech Hub. Дызайнерам раскажуць, як прымяняць новыя тэхналогіі ў сваёй працы.

"У гэтым годзе ўдзельнікі Belarus Fashion Week змогуць на свае вочы ўбачыць і нават пратэставаць інавацыйныя рашэнні для дызайну, праектавання, дэманстрацыі і продажу калекцый: 3D друк для хуткага стварэння элементаў абутку і адзення, 3D сканаванне і рэверс праектаванне для распрацоўкі мадэляў", — распавялі арганізатары мерапрыемства.

У рамках мерапрыемства выступіць аўтар канцэпцыі Blockchain Fashion Week. Аўтары хочуць адабраць дызайнераў, чые калекцыі змогуць прадаваць на платформе Fashion Coin.

Паказы жа пройдуць у традыцыйным фармаце, але ў новых інтэр'ерах. Сёння ў прасторы "ОК16" на вуліцы Кастрычніцкая пройдуць паказы дзіцячых калекцый. У чацвер пачнецца асноўная праграма. Свае мадэлі прадэманструюць і пастаянныя ўдзельнікі тыдня моды — Ton-in-ton, Tarakanova, Nelva, Lakbi.