МІНСК, 11 кра — Sputnik. Беларусь успамінае загінулых падчас тэракту ў сталічным метрапалітэне — ён адбыўся 11 красавіка 2011 года, паведамляе Sputnik.
Самы страшны тэракт у гісторыі сучаснай Беларусі здарыўся роўна сем гадоў таму — 11 красавіка. Тады на платформе станцыі метро "Кастрычніцкая" выбухнула самаробная бомба.
У выніку тэракту загінулі 15 чалавек, яшчэ больш за 200 атрымалі раненні. Многія не аднавілі цалкам сваё здароўе да гэтага часу.
Кожны год Беларусь успамінае 11 красавіка — людзі нясуць кветкі да мемарыяла "Рака памяці" каля станцыі метро "Кастрычніцкая", там жа выстаўляюць ганаровую варту. Тэракт, які адбыўся ў 2011 годзе, не пакінуў абыякавым ніводнага беларуса.
Sputnik апублікаваў гісторыі трох пацярпелых у тэракце беларусаў — што яны памятаюць, як жывуць сёння і ці не баяцца спускацца ў метро? Чытайце прысвечаны 11 красавіка лангрыд Sputnik.