Фота

Вясна парадавала мінчан некалькімі цёплымі дзянькамі

Sputnik

Сонечная вясна зазірнула да нас на некалькі дзён, пабіўшы некалькі тэмпературных рэкордаў па краіне. Фотакарэспандэнт Sputnik прайшоў па вуліцах вясновага горада і паспеў убачыць шчаслівыя сонечныя ўсмешкі.

1 / 12
Вясна зазірнула да нас на некалькі дзён, пабіўшы некалькі тэмпературных рэкордаў па краіне.
2 / 12
Цяпло заўсёды прыходзіць раптоўна.
3 / 12
Нарэшце твары мінчан азараюць усмешкі.
4 / 12
Для красавіка ў Мінску гэта звычайна - нехта ў паліто, а нехта ў шортах.
5 / 12
Веласіпедысты ўжо зачакаліся цёплай пары.
6 / 12
Юным гараджанам нарэшце дазволілі выйсці на вуліцу з яркімі самакатамі.
7 / 12
Першым яркім прамяням сонца дзяўчыны з задавальненнем падстаўляюць твар.
8 / 12
За зіму пешаходы адвыклі ад веласіпедыстаў на сталічных праспектах. Але з кожным годам бакі становяцца добразычлівей адзін да аднаго.
9 / 12
Галубы буркуюць, і ў гэтым таксама чуецца гарадская вясна.
10 / 12
Вясной усё становіцца больш проста і зразумела. І шчасце аказваецца нашмат бліжэй, чым здаецца.
11 / 12
Каханне вясной нястрымна пануе...
12 / 12
Надвор'е падарыла мінчанам некалькі цёплых дзён у красавіку.