Яноты вяртаюцца: выйшла новая сацыяльная рэклама аб раздзельным зборы смецця

Колькасць сабраных паасобна адходаў, па дадзеных эколагаў, у мінулым годзе ў Беларусі павялічылася на 9%.
Sputnik

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Працяг рэкламнай кампаніі ў падтрымку паасобнага збору адходаў запусціла сацыяльная ініцыятыва "Цель99".

У мінулым годзе выйшаў першы ролік, у якім яноты заклікалі беларусаў паасобна збіраць смецце. У выніку ў 2017 годзе, паводле інфармацыі эколагаў, было сабрана на 9% больш асноўных відаў другасных рэсурсаў, чым ў 2016-м.

Цяпер ініцыятыўная група ставіць задачай развянчаць іншы міф аб асобным зборы смецця. Многія людзі адмаўляюцца ад ідэі збіраць адыходы паасобна, думаючы, што прыедзе адзін смеццявоз і збярэ смецце з усіх кантэйнераў. Яноты ў роліку тлумачаць, што смеццявозы ўсё роўна адвозяць адходы не на сметнік, а на сартавальныя прадпрыемствы.

У мінулым годе беларусы часцей сталі звяртацца наўпрост да ініцыятараў кампаніі "Цель99" з пытаннямі аб перапрацоўцы бытавых адходаў. Павялічылася і колькасць заявак ад гараджан на ўстаноўку ў дварах кантэйнераў для раздзельнага збору адходаў паперы, шкла і пластыка.