Рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ у 2018 годзе пачнецца 2 мая

Для рэгістрацыі неабходна будзе прад'явіць дакумент, які пасвядчае асобу, падаць заяву, а таксама аплаціць прыём і афармленне дакументаў.
Sputnik

МІНСК, 12 кра — Sputnik. Абітурыенты сёлета змогуць зарэгістравацца для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні (ЦТ) з 2 мая па 1 чэрвеня, паведамілі ў Міністэрстве адукацыі Беларусі.

У Міністэрстве адукацыі вызначыліся з мінімальнымі баламі для ЦТ 2018

Для рэгістрацыі неабходна мець з сабой дакумент, які пасведчыць асобу, заяву, аплаціць прыём і афармленне дакументаў. Пасля гэтага абітурыент атрымае пропуск.

Калі абітурыент па ўважлівай прычыне не зможа асабіста прысутнічаць пры рэгістрацыі, за яго гэта змогуць зрабіць яго законныя прадстаўнікі альбо грамадзяне, якія маюць даверанасць.

Міністэрства адукацыі вызначыла наступны графік правядзення ЦТ: 12 чэрвеня — беларуская мова, 14 — руская мова, 16 — грамадазнаўства, 18 — матэматыка, 20 — біялогія, 22 — замежныя мовы, 24 — хімія, 26 — фізіка, 28 — гісторыя Беларусі, 30 — геаграфія, 2 ліпеня — сусветная гісторыя.

Вызначаны тэрміны правядзення ўступнай кампаніі ў ВНУ Беларусі >>

Цэнтралізаванае тэсціраванне пачнецца 12 чэрвеня і завершыцца 2 ліпеня.

Акрамя таго, у выпадку, калі абітурыент па ўважлівых прычынах не змог з'явіцца на ЦТ ва ўстаноўленыя даты, ён можа напісаць тэсты ў рэзервовыя дні: 6 і 10 ліпеня — па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі, геаграфіі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), 6 і 8 ліпеня — па беларускай і рускай мовах.

Зарэгістравацца на праходжанне ЦТ у рэзервовыя дні неабходна з 30 чэрвеня па 3 ліпеня.