МІНСК, 11 кра — Sputnik. Крэмль афіцыйна пацвердзіў, што інаўгурацыя Уладзіміра Пуціна ў якасці прэзідэнта Расійскай Федэрацыі адбудзецца 7 мая.
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што цырымонія ўступлення на пасаду расейскага лідара прызначаная канчаткова.
Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў, выступаючы са справаздачай аб праведзенай працы ў Дзяржаўнай думе, сказаў, што гэта апошні даклад Кабміна ў цяперашнім складзе.
"Краіна выбрала прэзідэнта, 7 мая пасля ўступлення на пасаду, у адпаведнасці з Канстытуцыяй урад складзе свае паўнамоцтвы. Гэта апошняя справаздача яго цяперашняга складу, таму я лічу важным успомніць шэсць гадоў працы, якімі яны былі", — адзначыў Мядзведзеў.
Выбары прэзідэнта Расіі адбыліся 18 сакавіка гэтага года. Расійскія выбаршчыкі паказалі высокі ўзровень яўкі ў 67,54%. Дзейны кіраўнік дзяржавы выйграў з вынікам 76,69% галасоў.
Усяго, як паведамляе ЦВК Расіі, на выбарах сваю волю выказалі 56,4 мільёны выбаршчыкаў.
Цяперашні прэзідэнцкі тэрмін стане для Уладзіміра Пуціна чацвёртым па ліку, але не па парадку. Вышэйшую пасаду ў краіне ён займаў з 2000 па 2008 год. Пасля чаго чатыры гады працаваў у якасці кіраўніка расійскага ўрада. На выбарах у 2012 годзе Пуцін зноў прыйшоў да ўлады ў якасці прэзідэнта.