Перад апаратам ставяць некалькі задач, адна з іх — адпрацоўка мяккай пасадкі на месяцовую паверхню. Іншая — пошук вады і карысных выкапняў на Паўднёвым Полюсе.
"У раёне (Паўднёвага — Sputnik) Полюсу досыць мала добрых тэрыторый. Там, дзе патэнцыйна ёсць вада. Таму такія добрыя раёны трэба паспець "аслупаваць". Хто першым там сядзе — той і будзе гэтыя раёны выкарыстоўваць", — распавёў кіраўнік праекта "Месяц-Глоб" Павел Казмярчук.
Паводле яго слоў, вада неабходная будзе касманаўтам для забеспячэння месяцовых баз і сінтэзу ракетнага паліва. Гэта таксама і магчымасць атрымаць кісларод для існавання людзей на спадарожніку Зямлі.
"Па ўскосных прыкметах вада ёсць", — дадаў спецыяліст, сказаўшы, што пра яе магчымую наяўнасць паказваюць дадзеныя аўтаматычных спадарожнікаў, якія знаходзяцца на арбіце Месяца.
Ён таксама выказаў упэўненасць, што будаўніцтва баз на начным свяціла пачнецца ўжо ў найбліжэйшай будучыні.