30 фіналістак конкурсу "Міс Беларусь" пачынаюць рыхтавацца да шоу, якое пройдзе 4 мая ў сталічным Палацы спорту.
Пераможцы дастанецца карона "Міс Беларусь", аўтамабіль Geely Atlas, грашовы прыз і права прадстаўляць краіну на аналагічных конкурсах за мяжой. Пераможца возьме ўдзел у конкурсе "Міс Свету".
Першы конкурс прайшоў у Беларусі ў 1998 годзе, і з таго часу яго праводзяць кожныя два гады. А ў гэтым годзе арганізатары абяцаюць замяніць дэфіле харэаграфічнымі нумарамі. Гэта ўскладніць задачу удзельніцам конкурсу.
Арганізатары конкурсу — Міністэрства культуры, тэлеканал ОНТ і Нацыянальная школа прыгажосці.