Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў маі будуць праводзіць толькі ў РІКВ

На базе арганізатараў будуць праходзіць як бланкавае, так і камп'ютэрнае РТ.
Sputnik

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Рэпетыцыйнае тэсціраванне ў маі гэтага года будзе праходзіць выключна на базе Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ), паведамілі ў інстытуце.

Рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ у 2018 годзе пачнецца 2 мая

Рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ) — папулярны сярод абітурыентаў спосаб праверыць свае веды перад паступленнем у ВНУ і падрыхтавацца да здачы цэнтралізаванага тэсціраваннея (ЦТ) у чэрвені.

Зараз працягваецца трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання — яго здаюць па ўсёй краіне. Зрэшты, у маі лакацыяй для правядзення РТ застанецца толькі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў (РІКВ) — выключна там будуць праводзіць бланкавае і камп'ютэрнае тэсціраванне.

Паспрабаваць свае сілы ў здачы тэстаў можна будзе да 15 мая. Зрэшты, для абітурыентаў і ўсіх жадаючых захоўваецца магчымасць спампаваць пробны варыянт тэстаў на сайце інстытута і праверыць свае веды такім чынам.

Рэгістрацыя на ЦТ стартуе ў Беларусі ўжо з 2 мая. Самі тэсты пачнуцца 12 чэрвеня — першай абітурыенты будуць здаваць беларускую мову.