Беларусь закрые пасольства ў Эфіопіі і адкрые новае ў Кеніі

Закрыць пасольства ў Эфіопіі павінны да 1 кастрычніка, а да канца года - адкрыць новае ў Кеніі.
Sputnik

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Савет міністраў Беларусі вырашыў закрыць пасольства рэспублікі ў Эфіопіі і адкрыць новае — у Кеніі, адпаведнае рашэнне замацавана пастановай урада ад 13 красавіка 2018 года № 285.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў у пачатку гэтага года з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем аптымізацыю сеткі дыппрадстаўніцтваў рэспублікі. Ужо вырашана закрыць генконсульствы ў Адэсе, Гданьску і Мілане.

Згодна з рашэннем Саўміна ад 13 красавіка, будзе закрыта і пасольства ў Эфіопіі — гэта неабходна зрабіць да 1 кастрычніка.

Замест гэтага пачне працаваць пасольства Беларусі ў суседняй з Эфіопіяй Кеніі. Адкрыць новае дыппрадстаўніцтва павінны на працягу гэтага года.

Цяпер Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Беларусі ў Эфіопіі з'яўляецца Дзмітрый Купцель, ён жа пасол у Кеніі па сумяшчальніцтве.