Самая знакамітая падзея ў рамках сусветна вядомых cкачак Grand National у Вялікабрытаніі — "Жаночы дзень" (Ladies Day). Спаборніцтвы ў гэты дзень адыходзяць на другі план, а аб'ектывы фотакамер паварочваюцца ў бок публікі. Экстравагантныя ўборы, яркія капялюшыкі, аголеныя плечы юных і не зусім юных арыстакратак не могуць нікога пакінуць абыякавым. А асабліва ў той момант, калі яркая спартыўная падзея становіцца нястрымнай весялосцю.
Свецкія львіцы, ды і проста аматаркі павесяліцца ператвараюць скачкі ў спаборніцтва на разбэшчанасць. І нікога асабліва не бянтэжыць гэтае п'янае безгранічча, хоць канфуз на гэтым мерапрыемстве практычна непазбежны.