Як будуць працаваць пункты пропуску на беларускай мяжы на Радуніцу

Спрошчаныя пункты пропуску на беларускай мяжы будуць дзейнічаць у гэтыя выхадныя ў сувязі з Радуніцай і да канца красавіка.
Sputnik

МІНСК, 14 кра — Sputnik. У перыяд Радуніцы і да канца красавіка на дзяржаўнай мяжы Беларусі пункты спрошчанага пропуску будуць працаваць па змененым графіку, паведаміў Дзяржпагранкамітэт РБ.

Чыгунка запусціла дадатковыя цягнікі ў рэгіёны да выхадных

Так, на мяжы з Латвійскай Рэспублікай КПП "Плюсы" ("Каплава") будуць працаваць 14, 15, 16, 17 красавіка з 09:00 да 19:00.

На мяжы з Літоўскай Рэспублікай будуць адкрыты "Мальдзевічы" ("Адуцішкіс") — па панядзелках, аўторках, серадах і чацвяргах (штотыдзень) — з 08:00 да 20:00, "Лынтупы" ("Папялякіс") — па пятніцах, суботах, нядзелях (штотыдзень) — з 08:00 да 20:00, "Піцкуны" ("Нарвілішкес") — 17 красавіка з 12:00 да 17:00 (пропуск пешых грамадзян), "Геранёны" ("Кракунай") — 14, 15, 17 красавіка з 11:00 да 17:00, "Пецюлеўцы" ("Ракай") — 17 красавіка з 11:00 да 17:00, а таксама па пятніцах, суботах, нядзелях штотыдзень — з 11:00 да 17:00.

Штодня працуюць "Парэчча" ("Латэжэрыс") — з 08:00 да 18:00, "Доцішкі" ("Эйшышкес") — з 09:00 да 19:00, а КПП "Відзы" ("Твярачус") — яшчэ і кругласутачна.

На мяжы з Украінай функцыянуюць з 09:00 18:00 "Отчын" ("Гута") — 15, 16, 17 красавіка, "Запясочча" ("Лучанкі") — 15, 17 красавіка. КПП "Альманы" ("Пераброды") адкрыты 14, 15, 16, 17 красавіка з 09:00 да 19:00, "Глушкевічы" ("Будкі-Каменскія") — 15, 16 17 красавіка з 09:00 да 18:00.

Штодня адкрыты з 08:00 да 20:00 "Сушытніца" ("Тур") і "Трушына" ("Вічэўка"), з 08:00 да 18:00 — "Дзівін" ("Самары"). З 07:00 да 20:00 можна скарыстацца КПП "Паддабранка" ("Дабранка"), "Глыбоцкае" ("Ільімаўка"), "Андрэеўка" ("Дзерэвіны").

Перасячэнне мяжы ў пунктах спрошчанага доступу дазволена толькі грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі. Мяжу можна перасякаць на асабістых аўтамабілях, веласіпедах і пешшу. Пры праездзе на аўтамабілі неабходна мець пры сабе "Зялёную карту".

Правозіць праз мяжу можна рэчы толькі для асабістага карыстання.

Для перасячэння мяжы ў выпадку дзеянні візавага рэжыму неабходны пашпарт з візай суседняй дзяржавы.

На Радуніцу без спецыяльнага пропуску таксама дазволена наведваць размешчаныя ў зоне адчужэння пахаванні. Для гэтага неабходна толькі зарэгістравацца на кантрольных пунктах.