МІНСК, 14 кра — Sputnik.Традыцыйны вясновы баль пройдзе ў Мірскім замку 21 красавіка, паведамілі Sputnik арганізатары.
Гасцям абяцаюць магчымасць акунуцца ў атмасферу першай паловы XIX стагоддзя, пазнаёміцца з гаспадарамі замка і адчуць сябе часткай былой эпохі. Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства змогуць навучыцца старадаўнім танцам разам з балетмайстарам і атрымаць асалоду ад тагачасных гульняў.
Як прайшоў Калядны баль у Мірскім замку>>
У гэтым годзе пляцоўкай для мерапрыемства абрана Партрэтная зала.
Акрамя квіткоў, для таго каб патрапіць на мерапрыемства неабходна выканаць патрабаванні дрэс-коду: для дам — сукенка ў стылі першай паловы XIX стагоддзя і абутак без абцасаў, для кавалераў — строгі касцюм.