Відэа

Шмат прыгажунь: прадстаўлены трэйлер "8 сябровак Оушана"

Спін-оф папулярнай крымінальнай камедыі выйдзе ў шырокі пракат ужо ў чэрвені гэтага года.
Sputnik

"Восем сябровак Оушана" — спін-оф фільма "Адзінаццаць сяброў Оушана", знятага Стывенам Содэрбергам у 2001 годзе.

Зняў новы фільм з серыі рэжысёр Гэры Рос, які працаваў над "Галоднымі гульнямі", "Вялікім" і "Плезантвіллем". Галоўныя ролі ў карціне выканалі Сандра Балак, Кейт Бланшэт, Рыяна, Хелена Бонэм-Картэр, Эн Хэтуэй, Міндэн Кейлінг, Сара Полсан і Аквафіна.

Згодна з анатацыі фільма, сястра героя "Адзінаццаці сяброў Оушена" збярэ сябровак з мэтай скрасці дарагое ўпрыгожванне падчас бала. Як і ў арыгінальнай трылогіі, дзяўчыны сутыкнуцца з цэлай чарадой кур'ёзных выпадкаў.

Глядзіце трэйлер фільма "Восем сябровак Оушана" на Sputnik.