Скарб з манетамі вікінгаў на востраве Руген знайшоў школьнік

Юны археолаг разам са сваім старэйшым таварышам паведамілі пра ўнікальную знаходку прафесіяналам.
Sputnik

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Буйны скарб, датаваны другой паловай X стагоддзя, адшукалі на нямецкім востраве Руген у Балтыйскім моры, паведамляецца на сайце дэпартамента культуры і абароны помнікаў федэральнай зямлі Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

У Беларусі ўпершыню знайшлі цэлыя "молаты Тора"

Падчас раскопак у раёне названага аматарамі месца было знойдзена каля 600 срэбных прадметаў, у тым ліку кольцы, брошкі, амулеты і жэмчуг.

Сярод знойдзеных артэфактаў вылучаюць кудмень, зроблены ў выглядзе молата бога Тора. Толькі гэты бог у скандынаўскай і старажытнагерманскай міфалогіі мог падняць молат, якім выклікаў маланкі і гром. Акрамя таго, у скарбе былі знойдзены срэбныя манеты з хрысціянскім крыжам.

Золата 70 гадоў ляжала пад дахам: скарб яўрэйскага вязня знайшлі ў Гродне>>

"Амаль 100 са знойдзеных манет адносяцца да чаканкі караля Даніі і Нарвегіі Харальда I Сінезубага. Гэта самая буйная знаходка такіх манет у паўднёвай Балтыцы", — гаворыцца ў паведамленні дэпартамента.

На след старажытнага скарбу археолагаў навялі іх калега-аматар і 13-гадовы школьнік, якія знайшлі першыя срэбныя прадметы у студзені.