МІНСК, 18 кра — Sputnik. Беларусь паднялася на 8 пазіцый і займае 41-е месца ў рэйтынгу наймацнейшых армій свету, які штогод публікуе аналітычная кампанія Global Firepower.
Яшчэ год таму Узброеныя сілы Беларусі знаходзіліся на 49-м месцы. У гэтым годзе суседзямі па рэйтынгу сталі армія Румыніі (40-е месца) і ўзброеныя сілы Перу (42-е месца).
Штогадовы рэйтынг Global Firepower састаўляецца з улікам 55 параметраў і ўключае ўзброеныя сілы 136 дзяржаў.
Першая пяцёрка наймацнейшых армій свету выглядае так: першае месца займаюць ЗША, другое — Расія, трэцяе — Кітай, чацвёртае — Індыя, пятае — Францыя.