Гідрамет: няўстойлівае надвор’е захаваецца ў Беларусі да канца тыдня

Дажды і моцны парывісты вецер чакаюцца ў краіне ў бліжэйшыя дні.
Sputnik

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Надвор'е ў Беларусі да канца тыдня захаваецца наўстойлівым і будзе суправаджацца моцным ветрам, паведаміла намеснік службы метэапрагнозаў Гідраметцэнтра Святлана Рыбакова.

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'явілі сіноптыкі на 19 красавіка ў Беларусі

Нагадаем, што на чацвер, 19 красавіка, сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

У начныя і дзённыя гадзіны ў асобных раёнах Мінскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе +4..+ 9°С, удзень паветра прагрэецца да +11..+ 16°С.

У пятніцу, 20 красавіка, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, вецер сцiхне, будзе без істотных ападкаў. Тэмпература ўначы складзе 3-8 градусаў цяпла, удзень ад +14 па паўночным усходзе да +20 па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу, 21 красавіка, пад уплывам цыклона ўначы па поўначы краіны, а ўдзень па паўночна-ўсходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы, зноў чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература ўначы +6.. +11, удзень ад +13і па поўначы да +24 градусаў па поўдні краіны.

У нядзелю ў Беларусі захаваецца няўстойлівае, ветранае надвор'е і стане халадней — удзень у сярэднім па краіне +9..+15, па паўднёвым захадзе краіны — да +17 градусаў.