МІНСК, 18 кра — Sputnik. Прыгодніцкую камедыю"Таемнае жыццё Уолтэра Міці" пакажуць у перакладзе на беларускую мову ў сталічных кінатэатрах з 27 красавіка па 1 мая.
Фільм агучаны кампаніяй "Кінаконг" у межах праекта "Беларускія ўікенды". У агучванні гісторыі офіснага служачага прымалі ўдзел тэлевядучы Яўген Перлін, музыкі Аляксандр Памідораў і Паліна Цімохіна, а таксама лідар гурта NAVI Арцём Лук'яненка.
"Таемнае жыццё Уолтэра Міці" — не першы фільм, перакладзены на беларускую мову ў межах праекта. Беларускім гледачам ужо давялося ўбачыць стужкі "Хронікі Нарніі: леў, вядзьмарка і гардэроб", "Маленькі прынц", "Форэст Гамп", "Жонка наглядчыка заапарка", "Кніга Ілая" і іншыя сусветна вядомыя творы.