Помнік Францыску Скарыну з’явіўся ў Кішынёве

Бюст вядомага асветніка стварыў знакаміты беларускі скульптар Генадзь Лойка.
Sputnik

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Бюст беларускага асветніка і першадрукара з'явіўся ў Кішынёве на перакрыжаванні вуліц Мацеевіча і Мітрапаліта Бэнулеску-Бадоні, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Бібліятэка Кангрэса ЗША атрымала факсімільнае выданне кніг Скарыны

Помнік упрыгожвае выява знакамітага "скарынаўскага герба", які першадрукар размяшчаў у кожнай сваёй кнізе — "Сонца маладзіковае". Герб трымаецца на рушніку з традыцыйным беларускім арнаментам.

Аўтарства помніка належыць знакамітаму беларускаму скульптару Генадзю Лойку.

На адкрыцці помніка Міністр адукацыі, культуры і даследванняў Малдовы Моніка Бабук падкрэсліла, што гэта значны ўнёсак у развіцце беларуска-малдаўскіх культурных адносінаў.

Выдаткі на распрацоўку праектнай дакументацыі па ўстаноўцы бюста, выкананне і мантаж, а таксама на ўладкаванне прылеглай тэрыторыі, былі пакрытыя за кошт сродкаў беларускай стараны і ахвяраванняў.