Рукапіс апавядання Конан Дойла прадалі на аўкцыёне за $312,5 тыс.

Рукапіс "Танцуючых чалавечкаў" стаў самым дарагім з 176 выстаўленых на таргі ў Даласе дакументаў.
Sputnik

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Рукапіс Артура Конан Дойла — апавяданне "Танцуючыя чалавечкі" — быў прададзены на аўкцыёне ў ЗША за 312,5 тысячы долараў, паведаміў арганізатар таргоў Heritage Auctions.

Аўкцыён прайшоў у сераду, у інтэрнэце вялася яго анлайн-трансляцыя. Да пачатку таргоў арганізатары ацэньвалі рукапіс аб адным з расследаванняў дэтэктыва Шэрлака Холмса і яго памочніка доктара Ватсана ў 200 тысяч долараў.

У прададзеным рукапісе 53 лісты, і на ім стаіць дата "1903 год". Паводле інфармацыі Heritage Auctions, у дакуменце таксама ёсць тры подпісы аўтара.

Рукапіс "Танцуючыя чалавечкі" стаў самым дарагім з 176 выстаўленых на таргі ў Даласе дакументаў, сярод якіх былі аўтографы і рукапісы прэзідэнта Джорджа Вашынгтана і праваабаронцы Марціна Лютэра Кінга.