Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Малдове. Беларускі лідар прывёз у падарунак пяць трактароў Belarus і два аўтамабілі МАЗ. Прэзідэнты ўжо паспелі паглядзець, як можна выкарыстоўваць беларускую тэхніку ў гаспадарцы.
У Малдову Лукашэнка прывёз трактары Belarus-1523 у абноўленай версіі — іх можна адрозніць па вечку маторнага адсека, на якім намаляваны беларускі арнамент. "Вышыванка" таксама прысутнічае і на шкленні сельскагаспадарчай машыны.
Трактар абсталяваны клімат-кантролем, магнітолай і святлодыёднымі фарамі, на ім таксама ўстаноўлены шыны з мадэрнізаваным кампаундам. Для зручнасці ў кабіне знаходзіцца нямецкае сядзенне з пнеўмападвескай.