Відэа

Новая пакупка "Белавія": з Бразіліі прыляцеў самалёт Embraer

Авіякампанія "Белавія" набыла ў аператыўны лізінг пяць новых самалётаў.
Sputnik

Новы борт "Белавія" Embraer прызямліўся 19 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Новае паветранае судна разлічана на перавозку 76 пасажыраў. У бізнэс-класе — 12 месцаў, у эканом-класе — 64. Класы падзеленыя цвёрдай перагародкай, у пасажыраў бізнэс-класа павялічана адлегласць паміж крэсламі. Цяпер "Белавія" эксплуатуе чатыры самалёты Embraer. Усяго авіякампанія закупіла пяць новых самалётаў дадзенага тыпу.

У першы рэйс новы самалёт адправіцца 24 красавіка, да гэтага часу яму трэба прайсці ўсе мытныя і тэхнічныя працэдуры. Самалёт задзейнічаюць і на новых рэйсах у Казань і Растоў-на-Доне.

Перш чым прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, самалёт пераадолеў 12 тысяч кіламетраў, а гэта чатыры кліматычныя зоны і шэсць гадзінных паясоў. Лайнер правёў у паветры больш 16 гадзін па шляху з бразільскага горада Сан-Жазэ-дус-Кампус, дзе быў выраблены. Судна прыбыло ў Беларусь у новай ліўрэі — на корпус ўжо нанесеныя сімвалы беларускага авіяперавозчыка.

Як новы самалёт сустракалі ў аэрапорце, глядзіце на відэа Sputnik.