Па традыцыі гасцей фестывалю ля ўваходу ў кінатэатр "Расія" сустракаў прэзідэнт ММКФ Мікіта Міхалкоў. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі Уладзімір Машкоў, Самі Насэры, Кэры-Хіраюкі Тагава, Вольга Кабо, Ганна Снаткіна, Ірына Мірашнічэнка, Марат Башараў, Андрэй Сакалоў, Надзя і Арцём Міхалковы, Аліка Смехава і іншыя.
Членамі журы асноўнага конкурсу ММКФ сёлета сталі рэжысёр Лян Цяо, прадзюсар Паола Дэль Брока, акцёр Джон Сэвэдж, рэжысёр Ганна Мелікян і актрыса Настасся Кінскі.
Вядучыя цырымоніі адкрыцця Ігар Вернік і Аглая Тарасова прадставілі прызы фестывалю — шэсць Срэбных Святых Георгіяў і два Залатыя Святыя Георгія — Гран-пры і ганаровы прыз за ўклад у кінематограф. Спецыяльны прыз Залаты Святы Георгій пасмяротна атрымаў Алег Табакоў.
Маскоўскі міжнародны кінафестываль будзе праходзіць у расійскай сталіцы да 26 красавіка.
У гэтым годзе ММКФ адзначае 40-гадовы юбілей. Упершыню адзін з найстарэйшых фестываляў у свеце прайшоў 1935 годзе, і тады старшынёй журы быў рэжысёр Сяргей Эйзенштэйн. Пасля перапынку з 1959 года ён стаў штогадовым.