МТС з 1 мая павысіць тарыфы на сувязь і інтэрнэт

У апошні раз аператар павышаў тарыфы на паслугі сувязі год таму - 1 красавіка 2017 года.
Sputnik

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларускі мабільны аператар МТС з 1 мая гэтага года на 3% павысіць кошт аказваемых фізічным і юрыдычным асобам паслуг сувязі, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Аператар абгрунтаваў павелічэнне кошту сваіх паслуг развіццём інфраструктуры МТС, а таксама тым, што кампанія цяпер ўкараняе новыя тэхналогіі і працягвае развіваць уласныя лічбавыя прадукты.

З 1 мая бягучага года на 3% вырасце кошт тарыфаў на сувязь і фіксаваны інтэрнэт. Пры гэтым, як удакладнілі ў прэс-службе, памеры плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне па дагаворах, якія былі заключаны раней, не будуць змяняцца.

У МТС таксама адзначылі, што павелічэнне тарыфаў кампанія правяла ў прадугледжаных заканадаўствам Беларусі межах.

У апошні раз аператар павышаў тарыфы на паслугі сувязі год таму — 1 красавіка 2017 года, тады цэны павялічыліся на 9%. Самае істотнае за апошні час павышэнне тарыфаў МТС адбылося ў кастрычніку 2016 года — два гады таму кошт асобных паслуг вырас адразу на 20%.

СТАА "Мабільныя ТэлеСістэмы" (МТС) працуе ў Беларусі з 2002 года. Заснавальнікамі кампаніі з'яўляюцца ААТ "МТС" (Расія) і РУП "Белтэлекам" (Беларусь). У цяперашні час МТС з'яўляецца найбуйнейшым у рэспубліцы аператарам мабільнай сувязі па колькасці абанентаў.