Пяць канцэртаў і форум кандытараў: куды схадзіць у будні ў Мінск

Выставы і фестывалі, пяць канцэртаў і свежае кіно - самае цікавае на будучым тыдні.
Sputnik

На будучым тыдні ў Мінску будзе халадней, ды і рабочых дзён у ім больш, чым звычайна. Выратаваць настрой можна цікавымі мерапрыемствамі — іх у горадзе будзе дастаткова: пяць канцэртаў, форум для хатніх кандытараў, фестывалі беларускай музыкі і мастацтва, кірмаш з аўтарскімі падарункамі і не толькі. Самыя цікавыя падзеі 23-28 красавіка шукайце ў падборцы Sputnik.

Пяць канцэртаў

У пятніцу ў вялікай зале КЗ Мінск выступіць сімфанічны аркестр Lords of the sound. У іх выкананні прагучаць вядомыя творы кампазітараў Джона Уільямса, Ханса Цымера і Раміна Джавадзі — стваральнікаў музыкі з вядомых фільмаў і серыялаў. Кошт квіткоў — ад 25 да 160 рублёў.

У клубе-рэстаране The Skies у той жа дзень будзе выступаць гурт "Серебро" з добра вядомымі хітамі і новымі кампазіцыямі. Квіток абыйдзецца ў 52,5 рубля.

Таксама 27 красавіка ў ДК МТЗ будуць гучаць песні экс-спявачкі з групоўкі "Ленінград" Алісы Вокс, якая цяпер выступае сольна. Ацаніць яе новы фармат прапануюць за 20-30 рублёў.

Певица Алиса Вокс выступает на концерте группы "Ленинград"

У Белдзяржфілармоніі ўвечары ў панядзелак пройдзе канцэрт "Джазавыя вечары ў філармоніі" пры ўдзеле ўзыходзячай нью-ёркскай джазавай зоркі — трубача і спевака Бэні Бэнака. Наведаць можна за 10-40 рублёў.

А на тэатральную пляцоўку Дома афіцэраў 27 красавіка клічуць юных гасцей: арганізатары абяцаюць "міжпланетнае падарожжа з таямнічай місіяй" (або інтэрактыўнае шоу з удзелам трансформераў). Кошт пытання — 14,5-17,5 рублі.

Форум для хатніх кандытараў

У рэстаране-клубе "Сядзіба" 25 красавіка пройдзе вялікі форум для хатніх кандытараў: тут збярэцца дзве сотні аматараў з розных куткоў Беларусі.

Во время праздника среди кондитеров организовали конкурс на самый красивый хлеб

Эксперты ў гэтай галіне падзеляцца лайфхакамі па тэме, правядуць майстар-класы, арганізуюць дэгустацыі і прапануюць купіць нешта карыснае на выставе-кірмашы. За ўдзел просяць 130 рублёў.

Кірмаш з аўтарскімі падарункамі

У Galleria Minsk апошні тыдзень бясплатна даступны святочны марафон падарункаў ручной работы "Гарошак Маркет". Тут можна купіць арыгінальныя штучкі: упрыгажэнні са скуры, дрэва, камянёў, сталі і шкла, інтэр'ерныя дробязі і цацкі, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класах.

Фестываль беларускай музыкі

У сталіцы 27 красавіка ў другі раз прагучыць музычны фестываль "Беларускі стыль". Па словах арганізатараў, тут ўдасца пазнаёміцца з актуальнымі формамі музычнага мастацтва: як блізкімі да стылістыкі world music, так і эксперыментальнымі напрамкамі urban music. Выступяць значныя айчынныя гурты: Dzivasil trio, Triangle, Ілюжан і Warsoba. Спецыяльным госцем стане тэатр сучаснай пластычнай драматургіі Аkme.

Фестываль "Арт-Мінск"

У пятніцу ў сталіцы стартуе міжнародны праект "Арт-Мінск": увесь горад абяцаюць ператварыць у адзіную галерэю. Ініцыятары сцвярджаюць, што карта праекта шырокая як тэрытарыяльна, так і тэматычна.

Сустракаць неабыякавых будуць Палац мастацтва, Нацыянальная бібліятэка, Цэнтр сучасных мастацтваў, Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, а таксама галерэі "БелАрт", "Ў", "A&V", "ДК", "Арт-порт", "Blique" і "Прадмесце". Атрымаецца ўбачыць і праекты з Эстоніі, Латвіі, Літвы і Расіі.

Разнастайныя выставы

Нагадаем, у ТРЦ Galleria Minsk даступная сямейная выстава "Свет будучыні" з 40 гульнявымі зонамі (6-12 рублёў) і Галерэя эксклюзіўных матацыклаў ад кастам-гуру (2-5 рублёў). У цэнтры Dana Mall можна наведаць выставу Future Live з акулярамі віртуальнай рэальнасці (10-18 рублёў).

У ангары Ok16 працягваецца мультымедыйная выстава-шоу "Імпрэсіянізм.LIVE" з сотні "жывых" карцін са спецэфектамі (5-12 рублёў), а ў Гістарычным музеі можна ўбачыць графіку Сальвадора Далі — ілюстрацыі мастака да "Боскай камедыі" (5-10 рублёў).

Бабочка со "стеклянными" крыльями

У Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна дазваляюць паглядзець на жывых экзатычных матылькоў (6-10 рублёў). А на Зыбіцкай, 9 нядаўна адкрылася арт-выстава "Люстэрка душы": мастакі паказалі ўнутраны свет чалавека ў трох напрамках і падмацавалі светлавым і музычным суправаджэннем.

Новыя фільмы

Традыцыйна ў чацвер у пракат выйдзе некалькі кінапрэм'ер. З гэтага дня будуць даступныя такія карціны, як фантастычная стужка "Дыхай ў імгле", трылер "Праўда або дзеянне", а таксама мультфільм "Смешарыкi. Дэжавю".

З панядзелка па чацвер у кінатэатры "Мір" будуць паказваць фільмы ў рамках фестывалю кіно паўночных і балтыйскіх краін "Паўночнае ззянне": можна ўбачыць 18 карцін ад дзевяці краін-удзельніц.