МІНСК, 23 кра — Sputnik. Жыхары Расіі скардзяцца на праблемы з доступам да папулярнага відэахостынгу YouTube, збоі працы сайта зафіксаваныя ў дзесятках гарадоў РФ.
Праблемы з доступам да партала з'явіліся ў жыхароў Расіі раніцай у панядзелак: у шэрагу гарадоў патрапіць на сайт YouTube або складана, або і зусім немагчыма.
На праблемы з доступам да партала скардзяцца жыхары Масквы, Санкт-Пецярбурга, Екацярынбурга, Казані і многіх іншых гарадоў Расіі. Збой, калі верыць дадзеным рэсурса DownDetector, адбыўся толькі на тэрыторыі РФ. Інфармацыі аб праблемах падобнага роду ў беларусаў на дадзены момант няма.
Прычыны збою ў працы відэахостынга пакуль не вядомыя. Напярэдадні ў РФ адчувалі цяжкасці пры выкарыстанні некаторых сэрвісаў Google, у склад якога таксама ўваходзіць YouTube — гэта было звязана з блакаваннем часткі IP-адрасоў з-за таго, што карпарацыя не выконвае патрабаванні расійскіх уладаў па недапушчэнні магчымасці абыходу заблакаваных рэсурсаў, у прыватнасці Telegram.