Радыё

Ала Данцыг распавяла аб вечарыне памяці бацькі – мастака Мая Данцыга

Вядомая беларуская піяністка Ала Данцыг распавяла радыё Sputnik Беларусь пра вечар памяці свайго бацькі - народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, які пройдзе ў аўторак 24 красавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.
Sputnik
Алла Данциг о вечере памяти отца — мэтра"сурового реализма" Мая Данцига

Народны мастак Беларусі, заслужаны дзеяч мастацтваў, майстар "суровага рэалізму" Май Вольфавіч Данцыг пайшоў з жыцця 26 сакавіка мінулага года. У фондах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі захоўваецца вялікая колькасць работ мастака. З 20 красавіка па 20 мая ў музеі праходзіць пашыраная выстава жывапісу майстра "Свет! Труд! Май!".

У аўторак, 24 красавіка, а 17 у музеі пры садзейнічанні Міністэрства культуры і Саюза мастакоў Беларусі адбудзецца вечар памяці Мая Данцыга, прымеркаваны да яго дня нараджэння. У арганізацыі мерапрыемства непасрэдны ўдзел прыняла дачка мастака — вядомая піяністка Ала Данцыг.

Народный художник Беларуси Май Данциг

"Вечар памяці майго бацькі пройдзе паміж яго сыходам і нараджэннем, бо сышоў ён даволі раптоўна. Гэта будзе вечар успамінаў, вечар для ўсіх, хто захапляўся яго творчасцю, і разумеў яго значэнне не толькі для Мінска, але і для свету. Мы ўспомнім яго творчы і жыццёвы шлях, у яго гонар будзе гучаць музыка, выступіць старшыня Саюза мастакоў Рыгор Сітніца, будзе граць наш саліст Аляксандр Музыкантаў ", — распавяла Данцыг.

У арганізацыі вечарыны памяці народнага мастака Беларусі Мая Данцыга прымаюць удзел Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх арганізацый, Ізраільскі культурны цэнтр пры пасольстве Дзяржавы Ізраіль, яўрэйскае агенцтва "Сахнут" у Беларусі і Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў.

Гутарку з Алай Данцыг слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.