Бровар, батлейка і анатомія: чым здзівіў "Фэст экскурсаводаў" у Віцебску

На працягу некалькіх дзён жыхары Віцебска наведалі больш за два дзесяткі бясплатных экскурсій.
Sputnik

Музей міліцыі, духоўная семінарыя, "Дзвінскі бровар" і таямніцы Віцебска. Карэспандэнт Sputnik паглядзеў, як праходзіў "Фэст экскурсаводаў" у горадзе на Дзвіне.

Міжнародны фестываль у Віцебску

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка. Да яго прымеркаваны "Фэст экскурсаводаў", які праходзіць у розных краінах свету, далучылася да свята ў 2009 годзе і Беларусь. Падчас фестывалю жадаючыя могуць бясплатна наведаць унікальныя экскурсіі, якія праводзяць ва ўсіх абласных цэнтрах і невялікіх гарадах краіны. Своеасаблівы гістарычны марафон дазваляе па-новаму зірнуць на даўно знаёмыя месцы. У Віцебску Міжнародны фэст правялі ўжо ў дзесяты раз.

Адзіны музей праса ў Беларусі закрываюць з-за высокай арэнды

"Фэст экскурсаводаў" становіцца больш маштабным з кожным годам. Апошнія тры гады мы супрацоўнічаем з дзяржаўнымі ўстановамі культуры і адукацыі, што пашырае магчымасці для правядзення экскурсій. Акрамя таго, жыхары Віцебска самі прыходзяць да нас з ідэямі новых маршрутаў", — адзначыў куратар праекта ў Віцебску Уладзімір Булаўскі.

Усяго за некалькі дзён у горадзе на Дзвіне прайшло 24 экскурсіі.

Патрапіць на ўсе мерапрыемствы адразу было няпроста. Многія жыхары горада выбіралі па некалькі найбольш упадабаных маршрутаў. Для наведвання шэрагу экскурсій патрэбна была папярэдняя рэгістрацыя, таму што колькасць наведвальнікаў была абмежаваная: напрыклад, у музеі міліцыі, гісторыі трамвая і царкоўна-археалагічны. У духоўную семінарыю і на піўзавод "Дзвінскі бровар" таксама трэба было загадзя запісвацца на экскурсію.

Волшебная лампа Аладдина, которую выставили в фойе театра

"На жаль, не ўсе ўстановы маглі прыняць вялікую колькасць жадаючых. Папярэдняя рэгістрацыя была неабходнай умовай, бо колькасць наведвальнікаў не павінна была перавышаць 30 чалавек. Адзначу, што групы фарміраваліся на працягу першых дзвюх гадзін пасля пачатку рэгістрацыі", — падкрэсліў Булаўскі.

Падчас фестывалю гараджане не толькі пазнаёміліся з гісторыяй Віцебска, але і змаглі бясплатна наведаць музеі і выставы, пра існаванне якіх раней не здагадваліся.

Незвычайныя экскурсіі

"Усёй сям'ёй пабывалі ў анатамічным музеі пры Віцебскай ветакадэміі. Студэнты распавялі шмат цікавых фактаў аб экспанатах, асабліва спадабалася экскурсія дзецям. Пра яе мы прачыталі выпадкова ў інтэрнэце, бо раней нават не ведалі, што такі музей ёсць у нашым горадзе", — распавялі Алена і Сяргей Воўкавы.

Адным з апошніх мерапрыемстваў фэста стала казачнае падарожжа для дзяцей у тэатры "Лялька". Аглядная экскурсія з педагогам-арганізатарам Вольгай Прусак пачалася проста ў холе тэатра.

Разам з бацькамі малыя даведаліся, якія віды лялек можна ўбачыць на сцэне падчас спектакляў. Аднак маленькіх гледачоў больш за ўсё цікавіла не тэарэтычная частка экскурсіі, — дзецям хацелася ўсё памацаць і самім стаць лялькаводамі. І вядомыя персанажы казак і мультфільмаў ажывалі ў іх руках.

"Мы даўно ходзім на спектаклі "Лялькі" ўсёй сям'ёй. Вельмі выдатна, што сёння атрымалася самім патрымаць лялек і нават паспрабаваць імі кіраваць. Дачка ў захапленні ад ката Леапольда, яна з задавальненнем з ім гуляла і з цікавасцю даведалася, як ствараюцца пастаноўкі на сцэне", — паведаміла наведвальніца Святлана.

Сапраўдным адкрыццём для дзяцей стала драўляная батлейка. Пра гэты народны лялечны тэатр многія хлопчыкі і дзяўчынкі чулі ўпершыню. І нягледзячы на тое, што чапаць унікальны выраб не дазвалялі, на бліскучую двухпавярховую скрыню ў выглядзе сцэны са здзіўленнем паглядалі і малыя, і бацькі.

Батлейка, стоящая в холле "Ляльки"

"Наша батлейка — вобраз аўтэнтычнай магілёўскай батлейкі XVIII стагоддзя. Выраблена яна ў 1996 годзе мастаком Аляксандрам Сідаравым", — патлумачыла ўдзельніца фэста Вольга Прусак.

Старшие ребята показывают младшим куклы

Завяршыўся фэст позна ўвечары экскурсіяй ад каардынатара праекта Уладзіміра Булаўскага — "Легенды і міфы Віцебска", на якую сабралася больш за сотню гараджан. Усяго ж на фестывалі пабывала не менш за тысячу жыхароў і гасцей горада.