МІНСК, 24 кра — Sputnik. Паступовае пацяпленне чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні: да чацвярга 26 красавіка дзённыя тэмпературы дасягнуць адзнакі +20°С, аднак месцамі магчымы парывісты вецер і пройдуць дажджы, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, у бліжэйшы час надвор'е ў краіне будуць фармаваць франты і паветраныя масы з Заходняй Еўропы.
Так, у аўторак 24 красавіка па ўсходзе Беларусі пройдуць дажджы, прагрымяць навальніцы, уначы і раніцай тэрмометры пакажуць ад +2 да + 8°С, удзень — да + 17°С, а па паўднёвым усходзе краіны — да + 20°С.
У наступныя два дні чакаецца няўстойлівае надвор'е: вецер узмацніцца да парывістага, а на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі. У сераду, 25 красавіка, удзень чакаецца да + 17°С, па поўдні Беларусі — да + 22°С, у чацвер 26 красавіка — да + 18°С, у паўднёвых рэгіёнах — + 20°С.