Фота

На прэм'еры "Мсціўцаў" - як на "Оскары"

Sputnik

Гвінэт Пэлтроу і Скарлет Ёхансан, Бенедыкт Камбербэтч і Роберт Даўні-малодшы, Том Хіддлстан і Марк Руффала, Сэмюэл Л. Джэксан і Крыс Прэтт, Крыс Хемсворт і Том Холланд, Зоі Салдана і Элізабэт Олсэн — галівудскія зоркі, якія выконвалі ролі персанажаў сусвету Marvel, з'явіліся на прэм'еры ў Лос-Анджэлесе. Акцёры з задавальненнем пазіравалі перад фотакамерамі, давалі аўтографы і рабілі сэлфі з фанатамі.

У цэнтры ўвагі апынуліся Скарлет Ёхансан з новай прычоскай і Гвінэт Пэлтроу ў кароткай сукенцы з бісеру.

Былі на прэм'еры таксама легенда свету коміксаў, стваральнік мноства персанажаў Marvel Стэн Лі і прадзюсар, кіраўнік Marvel Studios Кевін Фейдж.

"Мсціўцы: Вайна бясконцасці" — трэці фільм Marvel пра Мсціўцаў. Па сюжэце супергероі аб'ядноўваюцца з Вартаўнікамі Галактыкі, каб змагацца з Таносам. У шырокі пракат карціна выйдзе ўжо 3 мая.

1 / 16
"Локі" Том Хіддлстан і "Доктар Стрэндж" Бенедыкт Камбербэтч на прэм'еры "Мсціўцы: Вайна бясконцасці"
2 / 16
У цэнтры ўвагі на чырвонай дарожцы апынулася Скарлет Ёхансан з новай прычоскай.
3 / 16
Гвінет Пэлтроу (па фільму - каханая Тоні Старка Пеппер Поттс) з'явілася перад прыхільнікамі ў кароткай сукенцы з бісеру пясочнага колеру з калекцыі брэнда Retrofête.
4 / 16
"Жалезны чалавек" Роберт Даўні-малодшы.
5 / 16
Чэдвік Боузман, выканаўца ролі Чорнай пантэры і легенда свету коміксаў, стваральнік мноства персанажаў Marvel Стэн Лі.
6 / 16
Улюбёнец фанатаў Marvel Бенедыкт Камбербэтч раздае аўтографы на чырвонай дарожцы ў Лос-Анджэлесе.
7 / 16
"Чалавек-павук" Том Холанд.
8 / 16
Крыс Прэтт і Том Хіддлстан на прэм'еры "Мсціўцы: Вайна бясконцасці"
9 / 16
"Тоні Старк" пазіруе з Кевінам Фейджам, прадзюсарам і кіраўніком Marvel Studios.
10 / 16
Скарлет Ёхансан і Сэмюэл Л. Джэксан на прэм'еры "Мсціўцы: Вайна бясконцасці". На жаль, ні ў гэтай карціне, ні ў бліжэйшай будучыні Ніка Фьюры ў кінасусвеце Marvel можна не чакаць.
11 / 16
"Пунсовая ведзьма" Элізабэт Олсэн з задавальненнем пазіруе з фанатамі.
12 / 16
"Тор" Крыс Хемсворт - як не зрабіць сэлфі з такімі адданымі фанатамі?
13 / 16
"Халк" Марк Руффала і Бенедыкт Камбербэтч з жонкай Алівіяй.
14 / 16
І нават Він Дызель захацеў паглядзець, што было ў трэцяй частцы "Мсціўцаў". На фота з Зоі Салдана (тая самая Гамора).
15 / 16
Такое адчуванне, што Роберт Даўні-малодшы і Тоні Старк - адзін чалавек.
16 / 16
Гвінэт Пэлтроу і Зоі Салдана на прэм'еры "Мсціўцы: Вайна бясконцасці"