МІНСК, 25 кра — Sputnik. Малодшы сын беларускага лідара Мікалай Лукашэнка піша сачыненні і дыктоўкі па беларускай мове на "выдатна". Пра гэта распавёў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў адказ на пытанне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Ён таксама адзначыў, што ў дзіцячым садзе, які наведваў яго малодшы сын Мікалай, беларускую мову не вывучалі. Таму беларускі лідар імкнецца прывіць сыну выдатнае валоданне мовай.
Дэпутат Алена Анісім выступіла з прапановай прыняць праграму, накіраваную на пашырэнне выкарыстання беларускай мовы ў розных сферах — у прыватнасці, у інфармацыйнай і адукацыйнай. Таксама яна прапанавала прымаць усе заканадаўчыя і падзаконныя акты на дзвюх дзяржаўных мовах: рускай і беларускай.
На думку кіраўніка дзяржавы, у пытанні распаўсюджвання роднай мовы спяшацца нельга.
"Нядобра ведаць англійскую лепш, чым беларускую мову. Але гэта не ад мяне залежыць. Давайце ў гэтым пытанні будзем ісці спакойна, крок за крокам. Не трэба спяшацца. У адваротным выпадку атрымаем зваротны эфект. Трэба працаваць з народам, каб была патрэба гаварыць і пісаць на роднай мове. У гэтай сітуацыі трэба быць адзінымі", — цытуе адказ прэзідэнта газета "СБ. Беларусь сегодня".