Відэа

Відэафакт: якім быў самы першы ролік, апублікаваны на YouTube

Самы першы ролік на YouТube быў размешчаны 13 гадоў таму, у красавіку 2005 года. Што ён сабой прадстаўляе, глядзіце на відэа.
Sputnik

Самы першы відэаролік, размешчаны на YouТube, называецца "Я ў заапарку" і з'яўляецца візітоўкай маладога чалавека па імені Джавед Карым. Ён быў апублікаваны 23 красавіка 2005 года і за 13 гадоў набраў больш за 48 мільёнаў праглядаў.

Хлопец на відэа — Джавед Карым — у той час працаваў над PayPal і прыняў удзел у развіцці YouTube. Ён сустрэўся з сузаснавальнікамі відэахостынгу Чадам Хэрлі і Стывам Чэнам і стаў саветнікам кампаніі, а пазней стаў першым карыстальнікам, які загрузіў відэа на платформу.

У тым, што першае відэа на сайце — гэта візітоўка, няма нічога дзіўнага: YouТube спачатку задумваўся як служба знаёмстваў, але практычна адразу змяніў прызначэнне. Сёння гэта самы папулярны ў свеце сайт для відэакарыстальнікаў.