Больш за 1000 салдат удзельнічаюць ў вучэнні пад Баранавічамі

У Беларусі працягваецца паказное тактычнае вучэнне, у рамках якога задзейнічаны больш за тысячу вайскоўцаў, дзесяткі танкаў і баявых браніраваных машын.
Sputnik

БАРАНАВІЧЫ, 26 кра — Sputnik. Інсцэніроўка баявых дзеянняў з удзелам 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання прайшла на 230-м агульнавайсковым палігоне "Абуз-Лясноўскі".

Мерапрыемства адбылося ў рамках паказнога тактычнага вучэння, якое праходзіць у Беларусі з 23 па 27 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Сяргея Патапенкі. Падчас вучэнні кіруючы састаў злучэнняў і вайсковых часцей навучаюць арганізацыі абароны краіны з улікам перадавога вопыту апошніх лакальных канфліктаў.

Усяго ж у рамках вучэнняў задзейнічана больш за 1000 чалавек асабовага саставу, звыш трох дзесяткаў танкаў, 50 баявых браніраваных машын і 15 гармат артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, авіяцыя, беспілотнікі, сістэмы радыёэлектроннай барацьбы.

Тактическое учение под Барановичами

Падчас мерапрыемства міністр абароны Андрэй Раўкоў адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў.

"Мы прывялі на вучэнне службовых асоб, якія займаюцца баявой падрыхтоўкай: ад камандзіра батальёна і да камандавання брыгад, каб яны маглі перадаваць вопыт 19-й брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання сваім злучэнням і часцям", — распавёў Раўкоў.

Па словах міністра абароны, 19-я брыгада на працягу паўтара месяцаў працуе на 230-м палігоне. Сёння яны паказалі абарончы бой: адбіванне наступу праціўніка і яго знішчэнне. Выкарыстоўваліся ўсе сілы і сродкі, якія маюцца ў распараджэнні камандзіра брыгады, неабходная падтрымка ў выглядзе авіяцыі, артылерыйскіх падраздзяленняў, якія перадаюцца брыгадзе для вядзення абарончага бою пад пэўную задачу.

Тактическое учение под Барановичами

"Мы актыўна ўдасканальваем спосабы прымянення гэтых сіл і сродкаў з улікам тых канфліктаў, якія зараз адбываюцца ў свеце. Адзін з іх — "Сірыйскі вал", які дазваляе выконваць паражэнне суперніка танкамі аж да ўзвода з мінімальнай паразай саміх танкаў. Брыгада, я лічу, годна адпрацавала свае задачы, бачная іх падрыхтоўка", — дадаў Раўкоў.

У суботу, 28 красавіка, пачнецца завяршальны этап вучэнняў, калі будзе адбывацца пагрузка, адпраўка падраздзяленняў і тэхнікі ў сталыя месцы дыслакацыі.