МІНСК, 26 кра — Sputnik. Сырое і дажджлівае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, дзённыя тэмпературы не перавысяць адзнакі +20°С, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Па дадзеных сіноптыкаў, надвор'е ў наступныя некалькі дзён у краіне будуць вызначаць франты, якія ідуць з Заходняй Еўропы.
У пятніцу 27 красавіка надвор'е будзе воблачным, чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальницами. Акрамя дажджоў, сіноптыкі прагназуюць узмацненне ветру да парывістага, а ўдзень будзе крыху халаднавата — ад +10 да +17°С.
Паводле інфармацыі Гідрамета, ужо ў суботу, 28 красавіка, Беларусь апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску: яшчэ магчымыя кароткачасовыя ападкі, але пачне цяплець. Згодна з доўгатэрміновым прагнозам, пачатак наступнага тыдня будзе па-летняму цёплым — слупкі тэрмометраў паднімуцца да адзнакі +25°С.