Хто ўзначаліў журы конкурсу Сценіна?

Пачаўся адбор лепшых фотаработ, дасланых на конкурс у гэтым годзе.
Sputnik

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Міжнароднае журы конкурсу імя Андрэя Сценіна, арганізаванага МІА "Россия сегодня" пры падтрымцы Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА, пачало адбор лепшых работ 2018 года. Кіраўніком журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі вядучых сусветных агенцтваў, стаў Ахмет Сел, кіраўнік аддзела фота- і відэанавін Агенцтва Анадолу (Anadolu Ajansi), найстарэйшага і найбуйнейшага ў Турцыі.

Фотаконкурс імя Сценіна сабраў рэкордную колькасць удзельнікаў

З больш за 6000 здымкаў маладых рэпарцёраў з усяго свету мэтры фотажурналістыкі выберуць прызёраў у чатырох намінацыях — "Галоўныя навіны", "Спорт", "Мая планета" і "Партрэт. Герой нашага часу", а таксама вызначаць уладальніка вышэйшай узнагароды — Гран-пры. Колькасць работ у кожнай з намінацый у 2018 годзе была павялічана да трох, што дало маладым фатографам яшчэ больш магчымасцяў для дэманстрацыі прафесійнага майстэрства.

Каб падтрымаць таленавітых журналістаў напачатку іх кар'еры, прызавы фонд конкурсу 2018 года быў павялічаны практычна ў два разы ў параўнанні з мінулым годам і склаў 100, 75 і 50 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месцы ў кожнай намінацыі. Уладальнік Гран-пры атрымае 700 тысяч рублёў.

Хто ўзначаліў журы конкурсу Сценіна?

Шорт-ліст з імёнамі пераможцаў будзе апублікаваны 22 мая на сайце конкурсу stenincontest.ru. Аб'явяць Гран-пры і ўручаць узнагароды ўвосень 2018 года, тады ж стартуе выстава лаўрэатаў конкурсу ў Маскве.

Старшыня журы конкурсу імя Андрэя Сценіна — 2018 Ахмет Сел: "Спачатку я хацеў бы пажадаць поспеху ўсім удзельнікам конкурсу! Як старшыні журы мне прыемна бачыць у яго саставе такіх кампетэнтных прафесіяналаў. Ужо па выніках першага дня можна сказаць, што нас чакае цікавая і насычаная дыскусія пры выбары лепшых работ. Прафесія фотажурналіста вельмі цяжкая, асабліва напачатку кар'еры. Я рады, што конкурс Сценіна і ёсць тая пляцоўка, якая дае маладым рэпарцёрам магчымасць атрымаць падтрымку, здабыць упэўненасць у сабе і прадэманстраваць свой талент свету".

Хто ўзначаліў журы конкурсу Сценіна?

Пра конкурс:

Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў — таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі.

Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik — Міжнародны інфармацыйны партнёр конкурсу.