Сіноптыкі: тыдзень скончыцца летняй спякотай - будзе да + 27°С

Цяпло ў рэспубліку прынясуць паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы.
Sputnik

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў канцы бягучага тыдня: па поўдні рэспублікі тэмпература ў нядзелю ўзнімецца да + 27°С, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У бліжэйшыя суткі ў краіне, па дадзеных Гідрамета, яшчэ будзе няўстойлівае надвор'е — магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі і парывістым ветрам, удзень тэрмометры пакажуць ад +11 да + 17°С.

Ужо ў суботу, 28 красавіка, Беларусь апынецца ў вобласці павышанага атмасфернага ціску: кароткачасовыя ападкі чакаюцца толькі ў паўночна-заходніх рэгіёнах Беларусі, удзень ужо стане цяплей — ад +14 да + 21°С, а на паўднёвым захадзе +22.. + 24°С.

У нядзелю на тэрыторыю Беларусі пачнуць рухацца цёплыя паветраныя масы: удзень тэмпература паднімецца да + 23°С, а на поўдні рэспублікі — да + 27°С.