Радыё

Пінігін: у спектакль "Талерантнасць" я дадаў тэму міграцыйных праблем

Мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра Мікалай Пінігін распавёў радыё Sputnik Беларусь аб прэм'еры спектакля "Талерантнасць" і пра тое, у чым розніца ва ўспрыманні самога паняцця талерантнасці ў Беларусі і Еўропе.
Sputnik
Пинигин: в спектакль "Толерантность" я добавил тему миграционных проблем

Новы спектакль тэатра імя Янкі Купалы "Талерантнасць" у пастаноўцы мастацкага кіраўніка Мікалая Пінігіна, створаны на аснове п'есы французскага драматурга Ясміны Рэза "Бог разні", абяцае стаць значнай падзеяй сёлетняга тэатральнага сезона.

Фабула п'есы, здавалася б, простая: бацькі двух хлопчыкаў, якія пабліся, сустракаюцца, каб цывілізавана высветліць, хто і ў чым быў вінаваты, і вырашыць канфлікт. Але гутарка дзвюх сямейных пар выкрывае непераадольныя супярэчнасці ў тым, як людзі ўспрымаюць навакольны свет.

Спойлер: пра што будзе новы спектакль "Талерантнасць" у Купалаўскім

"Можна казаць пра мультыкультуралізм, правы чалавека, а ў выніку ціснуць грузавікамі людзей на плошчах. Мы на парозе глабальных змен. Я не стаўлюся прадузята ні да якой нацыі. Але мультыкультуралізм — для тых, хто, прыехаўшы ў чужую краіну, вывучыць яе мову і падпарадкоўваецца законам, этычным або рэлігійным нормам. Правы чалавека — для тых, хто дамовіўся выконваць гэтыя правы. Напрамую гэта Беларусі не тычыцца. Я лічу, што Вітаўт зрабіў геніяльную рэч, тут была свайго роду Візантыя: плаціце падаткі, і жывіце спакойна. Нармальны палітык не падзяляе народ на сваіх і чужых", — сказаў Пінігін.

Пінігін: нацыі ў нас пакуль яшчэ няма, а нацыянальнаму тэатру хутка сто год>>

У галоўных ролях у спектаклі "Талерантнасць" занятыя Вікторыя Чаўлытка, Аляксандр Зелянко, Аляксандр Паўлаў, Святлана Анікей, Сяргей Чуб, Яўгенія Кульбачная і Марына Гардзіёнак. Прэм'ера на сцэне Купалаўскага тэатра адбудзецца 27 і 28 красавіка. Пачатак а 19-й.

Гутарку з Мікалаем Пінігіным слухайце ў аўдыёзапісе радыё Sputnik Беларусь.