МІНСК, 28 кра — Sputnik. Па-летняму цёплае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў бліжэйшыя дні, па поўдні рэспублікі дзённыя тэмпературы наблізяцца да адзнакі + 30°С, паведамілі Sputnik у суботу ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Паводле інфармацыі сіноптыкаў, пацяпленне ў краіне пачнецца з нядзелі 29 красавіка: месцамі яшчэ пройдуць дажджы, а ўдзень тэмпература паветра складзе ад +26 да + 28°С.
У наступныя два дні будзе таксама цяпло з-за паветранай масы, якая паступае ў Беларусь з паўднёвых шырот.
У панядзелак, 30 красавіка, тэмпература паветра складзе ад + 20°С у паўночна-ўсходніх раёнах краіны, да + 29°С — на паўднёвым захадзе. Такое ж надвор'е захаваецца і ў Дзень працы: удзень па поўдні да + 29°С, па паўночным захадзе — да + 21°С.