Лукашэнка даручыў добраўпарадкаваць Петрыкаў не горш за Жыткавічы

Прэзідэнт паабяцаў асабіста прыехаць у Петрыкаў, каб праверыць ход будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната.
Sputnik

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі даручыў за год добраўпарадкаваць Петрыкаў і навесці ў горадзе парадак па прыкладзе Жыткавічаў.

Рэканструкцыя моста ў Жыткавічах будзе каштаваць 49 мільёнаў рублёў

"Разбярыцеся, каб у маі наступнага года мы паглядзелі Петрыкаў, каб ён быў не горшы за Жыткавічы", — запатрабаваў беларускі лідар.

Потым дадаў, што зрабіць гэта трэба па-гаспадарску, таму што ў маі або летам будучага года прэзідэнт асабіста прыедзе ў Петрыкаў паглядзець на вынік.

Падчас нарады ў Жыткавічах абмяркоўвалася ў цэлым развіццё Петрыкаўскага раёна і, у прыватнасці, узвядзенне Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната.

Плануецца, што першая чарга камбіната будзе запушчана ўжо ў снежні наступнага года. У 2021 годзе прадпрыемства па планах выйдзе на праектныя магутнасці.

Лукашэнка асабліва адзначыў важнасць будаўніцтва горна-абагачальнага камбіната ў Петрыкаве, як для горада, так і ўсёй краіны — камбінат стане трэцім па ліку падобным прадпрыемствам.

"Калі пачне працаваць гэты камбінат, для Петрыкава і Жыткавіч гэта вялікая справа", — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка: шалёных грошай няма і не будзе>>

Па яго даручэнні асаблівая ўвага будзе нададзена і будаўніцтву жылля ў горадзе на Палессі. У такім выпадку і людзі будуць прыязджаць у горад па ўласным жаданні.

"Гэта трэба даручыць салігорцам — камбінату, каб яны планавалі Петрыкаў, як Салігорск. Няхай ён не будзе такі велізарны, як Салігорск, але будаваць трэба самым сучасным чынам", — упэўнены кіраўнік дзяржавы.

Рэзюмуючы сказанае, прэзідэнт выказаў пажаданне, каб спраектаваны мікрараён быў не толькі прыгожым, але і быў звязаны з самім Петрыкава.