Самая дакладная прыкмета таго, што замаразкаў больш не будзе

Па словах навукоўца-батаніка, адным з самых дакладных арыенціраў з'яўляецца "зімовы" дуб.
Sputnik

МІНСК, 29 кра — Sputnik. Дакладным арыенцірам таго, што начных замаразкаў больш не будзе, становіцца распусканне "зімовага" дуба, распавёў Sputnik старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі Аркадзь Скуратовіч.

Надвор'е на выхадныя ў Беларусі: амаль сапраўднае лета

Беларускае надвор'е працягвае падносіць мноства сюрпрызаў: часам снег выпадае нават напрыканцы мая, у іншыя месяцы цвіценне пачынаецца яшчэ вясной. Як без прагнозаў сіноптыкаў даведацца, што замаразкаў больш не будзе — сакрэтам падзяліўся навуковец-батанік.

"Асабіста я арыентуюся на тое, калі пачынае распускацца так званы "зімовы" дуб. Гэта той дуб, які пакідае сухое лісце на зіму. Як толькі ён пачынае распускацца па вясне — хутчэй за ўсё, больш замаразкаў не будзе, максімум — мінус адзін-два градусы", — распавёў Скуратовіч.

Па словах навукоўца, падобная прыкмета з'яўляецца найбольш дакладнай — такога, каб пасля цвіцення "зімовага" дуба былі замаразкі, ён не можа ўзгадаць

Як правіла, "зімовы" дуб пачынае квітнець у Беларусі праз некалькі тыдняў пасля звычайнага, летняга. Дарэчы, каля Мінска летнія дубы ўжо пачынаюць распускацца, а па поўдні Беларусі — і "зімовыя" дубы, то бок рэзкіх замаразак баяцца больш не трэба.