МІНСК, 1 мая — Sputnik. Першае дзіця з'явілася на свет у сям'і Ксеніі і Арцёма Лук'яненкаў з групы NaviBand.
Маладыя бацькі апублікавалі словы падзякі тым, хто перажываў за іх, у сацыяльных сетках і распавялі, што дзіця назвалі Мацей.
"Гэта самае неверагоднае пачуццё на Зямлі! Новае жыццё, імя якому — Мацей", — напісалі яны ў сваёй групе ў сацсетцы.
У 2017 годзе пара прадставіла Беларусь на міжнародным песенным конкурсе "Еўрабачанне". Неўзабаве пасля выступу маладыя людзі абвясцілі, што ўпотай ад СМІ пажаніліся, а яшчэ праз некалькі месяцаў стала вядома, што салістка групы Ксенія чакае дзіця.
Нягледзячы на чаканне новага жыцця, гурт не спыніў гастролі, яго ўдзельнікі здымаліся ў рэкламе і выпускалі новыя песні. Лідэр гурта распавёў беларускім СМІ, што 1 мая — асаблівы дзень, у які нарадзіўся не толькі яго сын, але і мама.