У Гомелі і Мінску пабіты тэмпературныя рэкорды

Мінск сёння пабіў тэмпературны рэкорд шасцігадовай даўнасці.
Sputnik

МІНСК, 1 мая — Sputnik. Тэмпературныя рэкорды дня былі пабіты 30 красавіка ў Мінску і Гомелі.

У беларускай сталіцы 30 красавіка было зафіксавана +25,3°С. Раней у гэты дзень тэмпература падымалася да +24,8°С у 2012 годзе.

У Гомелі ў гэты дзень красавіка слупок тэрмометра падняўся да +26,1°С. Папярэдні тэмпературны рэкорд дня ў гэтым горадзе фіксаваўся ў 1986 годзе, калі тэмпература паднялася да 25,6 градусаў.

Перш у сярэдзіне красавіка тэмпературны рэкорд быў пабіты ў Брэсце. Там паветра прагрэлася да 24,9°С. Гэта была рэкордная тэмпература за трыццаць чатыры гады. Сярэдзіна красавіка выдалася цёплай і ў іншых рэгіёнах краіны — у Мінску паветра прагрэлася да 22,8 градусаў, у Віцебску — да 20,9 градусаў, таксама пабіўшы тэмпературны рэкорд дня.

У першыя дні мая трохі пахаладае, у чацвер пройдуць дажджы. Але тэмпература паветра неўзабаве зноў павысіцца, у Мінску і ў Магілёве пацяплее да 25 градусаў, у Брэсце і Гомелі — да 27 градусаў, у Віцебску — толькі да 22 градусаў, у Гродне слупок тэрмометра падымецца да 26 градусаў.