Букмекеры абнавілі рэйтынгі фаварытаў "Еўрабачання" пасля першых рэпетыцый

Нумар прадстаўніка Беларусі Alekseev'а прыхільнікаў конкурсу не ўразіў, затое прыкметна павысіліся шанцы Аляксандра Рыбака на перамогу.
Sputnik

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Букмекерскія канторы абнаўляюць рэйтынгі ўдзельнікаў "Еўрабачання 2018" пасля з'яўлення відэа першых рэпетыцый конкурсу.

Першыя рэпетыцыі праходзяць у Лісабоне з канца мінулага тыдня. Падрыхтоўка ўдзельнікаў "Еўрабачання" будзе працягвацца яшчэ тыдзень, аднак букмекеры ўжо абнавілі рэйтынгі выканаўцаў — з улікам таго, што вядома аб іх нумарах.

Драматызм і моцны вакал: як прайшла першая рэпетыцыя "Еўрабачання 2018"

Прадстаўнік Беларусі Alekseev сваім нумарам з ружай і адмысловым подыўмам фанатаў "Еўрабачання" не ўразіў, артыст прыкметна зваліўся ў агульным рэйтынгу і займае цяпер толькі 20-е месца з 43. Не вераць букмекеры і ў выхад беларускага прадстаўніка ў фінал конкурсу.

Пасля першых рэпетыцый знізіліся ў рэйтынгах і іншыя краіны: напрыклад, Чэхія "звалілася" з другога месца на шостае. Затое прадстаўнік Нарвегіі Аляксандр Рыбак, які ў другі раз штурме "Еўрабачанне", літаральна "ўзляцеў" на другое месца ў рэйтынгах — шмат хто верыць, што яму ўдасца перамагчы другі раз запар.

Першае месца букмекеры па-ранейшаму аддаюць ізраільцянцы Netta. Таксама сярод фаварытаў — прадстаўнікі Францыі, Балгарыі і Эстоніі.

Прадстаўніку Украіны Melovin букмекеры пакуль адводзяць 19-е месца, расійскай спявачцы Юліі Самойлавай — 25-е. Замыкаюць агульны рэйтынг краін Чарнагорыя, Славенія і Сан-Марына.