Прамы авіярэйс запушчаны паміж Мінскам і Новасібірскам

Самалёты Airbus A320neo, разлічаныя на 164 пасажыры, з Новасібірска ў Мінск і назад будуць лятаць штотыдзень па серадах.
Sputnik

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Прамыя авіязносіны паміж Мінскам і Новасібірскам адкрывае з сённяшняга дня авіякампанія S7 Airlines, інфармацыя пра гэта размешчана на сайце перавозчыка.

"Белавія" расказала, калі зможа знізіць кошты на квіткі

"Гарады краін СНД традыцыйна запатрабаваныя сярод пасажыраў S7 Airlines для асабістых паездак, а ў апошні час набіраюць папулярнасць і ў якасці турыстычных напрамкаў. У маі 2018 года вандроўцы з Сібірскага рэгіёна і з Далёкага Усходу змогуць адправіцца прамымі рэйсамі з Новасібірска ў Мінск: прайсціся па праспекце Незалежнасці з ўзорамі савецкай архітэктуры розных эпох, зірнуць на панараму горада з назіральнай пляцоўкі Нацыянальнай бібліятэкі і паспрабаваць фірмовыя беларускія дранікі", — гаворыцца ў паведамленні авіакампаніі.

Самалёты з новасібірскага аэрапорта Талмачова ў Мінск будуць лятаць кожны тыдзень па серадах. Перавозіць пасажыраў плануецца лайнерамі Airbus A320neo, якія могуць змясціць 164 чалавекі.

Вылятаць з Новасібірска самалёт будзе ў 11:10, а ў мінскім аэрапорце ён апынецца ў 12:15. У шляху пасажыры правядуць 5 гадзін 5 хвілін. Назад рэйс адправіцца ў 13:15, у Новасібірск прыбудзе а 22:00. Час у шляху складзе 4 гадзіны 45 хвілін (у абодвух выпадках паказаны мясцовы час вылету і прылёту).

Рашэнне аб неабходнасці запуску прамых авіязносін паміж Мінскам і Новасібірскам было прынята яшчэ ў кастрычніку 2017 года. Чакаецца, што дадзены маршрут будзе папулярны ў турыстаў.