Карціну Юдаля Пэна прадалі на беларускім аукцыёне за 10 тысяч долараў

На расійскіх інтэрнэт-аукцыёнах палотны настаўніка Марка Шагала каштуюць у некалькі разоў больш.
Sputnik

МІНСК, 2 мая — Sputnik. Карціну "Рабін" пэнзля Юдаля Пэна, якая некалькі дзён назад была выстаўлена на беларускім інтэрнэт-аукцыёне, прадалі за 10 тысяч долараў.

Мяркуючы па дадзеных, прадстаўленых на сайце аукцыёна, пакупнік з Беларусі купіў карціну пасля 21 стаўкі, таргі пачыналіся з 1 рубля і спыніліся на кошце 19 287,78 беларускіх рубля, але і гэта яшчэ не мяжа: у Расіі купіць карціны Пэна прапануюць за 60-90 тысяч долараў.

Ніякай дакладнай інфармацыі пра подліннасць пакупкі няма. Не пацверджана дакументамі і інфармацыя аб тым, што палатно прайшло экспертызу ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Карціна Юдаля Пэна "Рабін"

Як паведамілі Sputnik у аддзеле сучаснага беларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея, "Пэн не аднойчы бываў у музеі на экспертызе. Нават зараз на разглядзе знаходзіцца адно палатно".

Далейшы лёс карціны невядомы. Пакупнік жыве ў Віцебску, і, магчыма, яна стане адным з экспанатаў прыватнай калекцыі.