МІНСК, 3 мая — Sputnik. Пераважная большасць турыстаў, якія выбралі экскурсіі па Беларусі, прыязджае з Расіі, паведамілі Sputnik эксперты ў сферы турыстычнага бізнесу.
Асабліва запатрабаваныя для замежных турыстаў у Беларусі майскія святы — з канца красавіка па сярэдзіну мая праводзяцца дадатковыя экскурсіі, узрастае і струмень тых, хто прыязжае з-за мяжы.
Як расказалі Sputnik прадстаўнікі тураператара "Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму", колькасць тых, хто набыў экскурсіі па рэспубліцы на майскія святы, у параўнанні з мінулым годам вырасла амаль на траціну.
Пры гэтым каля 80% усіх турыстаў, якія выбралі экскурсіі ў рэспубліцы, — расіяне. Часцей за ўсё едуць жыхары Масквы і Падмаскоўя, Санкт-Пецярбурга, Разані, Яраслаўля, Туры, Калугі, Пермі і Смаленска.
Каля 16% усіх экскурсантаў — беларусы. Далей у "рэйтынгу" ідуць Казахстан, Украіна і іншыя краіны.
Найбольш папулярнымі экскурсійнымі турамі на майскія святы з'яўляюцца паездкі ў Мір і Нясвіж, аглядныя па Мінску, Хатынь і Курган Славы, а таксама Брэст і Белавежская пушча.