Валейбол: "Мінчанка" у новым сезоне выступіць у расійскай суперлізе

Беларускія валейбалісткі ў мінулым сезоне занялі другое месца ў кубку ЕКВ, абыграўшы некалькіх моцных супернікаў.
Sputnik

МІНСК, 4 мая — Sputnik. Сталічны жаночы валейбольны клуб "Мінчанка" выступіць у будучым сезоне ў расійскай суперлізе, пра гэта спартсменкі паведамілі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Напярэдадні клуб "Мінск", у склад якога ўваходзіць і "Мінчанка", падвялі вынікі мінулага сезону, які стаў удалым для беларусак.

У ходзе сезона 2017/18 спартсменкі сталі уладальніцамі бронзы ў прэстыжным кубку ЕКВ, абыграўшы "Штутгарт" і "Уралачку", аднак прайгралі ў фінале турэцкаму "Экзачыбашы". Таксама ў чарговы раз падапечныя Віктара Ганчарова сталі чэмпіёнам Беларусі.

На рахунку заснаванай ў 2006 годзе на базе "Белбізнесбанк — БДЭУ" "Мінчанкі" — пяць тытулаў чэмпіёна рэспублікі, прычым тры запар, і тры першыя месцы ў Кубку Беларусі.