Фота

Малады і актыўны: вулкан Кілаўэа зноў вывяргаецца

Sputnik

Фатографы знялі ружовае воблака попелу і лаву вулкана Кілаўэа на Гаваях. Гэта адзін з самых актыўных вулканаў на Зямлі, аднак і самы малады. Прачнуўшыся ў чарговы раз 3 студзеня 1983 года, Кілаўэа не засынае да гэтага часу.

22 красавік Кілаўэа распырскваў вогненную лаву, утварыўшы сапраўднае вогненнае возера. Свежая лава пакрыла плошчу памерам каля 36 гектараў. А ў першыя дні мая гэтага года сейсмічная станцыя зафіксавала каля 250 штуршкоў, самы магутны з якіх дасягаў магнітуды 4,0.

1 / 16
Ружовае воблака попелу падымаецца над вулканам Кілаўэа 3 мая 2018 года.
2 / 16
Размешчаны на Гаваях вулкан Кілаўэа - адзін з самых актыўных на Зямлі, аднак і самы малады.
3 / 16
22 красавіка Кілаўэа распырскваў вогненную лаву, утварыўшы сапраўднае вогненнае возера.
4 / 16
Кілаўэа - шчытавы вулкан з кальдерай (катлавінай). Даўжыня кальдэры - 4 км, шырыня - 3,2 км, глыбіня каля заходняга краю - 120 м.
5 / 16
Вышыня Кілаўэа - 1247 м над узроўнем мора, яго аснова сыходзіць на дно Ціхага акіяна, таму адносная вышыня вулканічнай пабудовы - каля 6800 м.
6 / 16
Кілаўэа ў перакладзе з гавайскага - "той, які прарываецца, моцна расцякаецца".
7 / 16
Прачнуўшыся ў чарговы раз 3 студзеня 1983 года (на фота), Кілаўэа не засынае да гэтага часу.
8 / 16
Папярэдняе вывяржэнне 1969-1974 гадоў было меньшым - яно працягвалася 1 774 дні.
9 / 16
Лава Кілаўэа сцякае ў Ціхім акіяне (фота 2002 года), утвараючы часам гіганцкія бурбалкі і незвычайныя фігуры, якія называюць "водарасці Пеле".
10 / 16
Вулкан Кілаўэа ў 1880-1890-х гадах карыстаўся небывалай папулярнасцю ў еўрапейскіх, амерыканскіх і японскіх мастакоў так званай "Вулканічнай школы". На фота: "Кальдэра Кілаўэы", малюнак Жуля Таверн'е, 1885 год.
11 / 16
Моцны выкід адбыўся напрыканцы красавіка гэтага года і пакрыў свежай лавай плошчу каля 36 гектараў.
12 / 16
У першыя дні мая гэтага года сейсмічная станцыя зафіксавала каля 250 штуршкоў, самы магутны з якіх дасягаў магнітуды 4,0.
13 / 16
Вулкан Кілаўэа лічыцца месцам рассялення Пеле - гавайскай багіні вулканаў, а маленькія кроплі лавы, застылыя на паверхні - гэта "слёзы Пеле".
14 / 16
Сход лавы з вулкана Кілаўэа 3 і 4 мая вымусіў пачаць эвакуацыю насельніцтва - у ваколіцах пражывае каля дзесяці тысяч чалавек.
15 / 16
Кілаўэа - выгляд з космасу.
16 / 16
Эвакуацыі падлягаюць жыхары паселішча Леілані-Эстэйтс, межаў якога дасягнулі патокі лавы.